Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Няхай нават маленькімі крокамі, трэба расці, вяртацца на тыя месцы, дзе БАТЭ быў у найлепшыя гады»

6 лютага, 19:12

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка расказаў пра планы на сезон.

– Думаю, што людзі, якія не жывуць аднымі эмоцыямі, разумеюць, што фармаванне новага баяздольнага калектыва – гэта складаны працэс. У гэтым годзе ўсё можа быць. Але, няхай нават маленькімі крокамі, трэба расці, вяртацца на тыя месцы, дзе БАТЭ быў у найлепшыя гады. Гэта самае важнае.

Для пачатку хацелася б стабілізаваць гульню каманды, паставіць яе. Зразумела, што нават у пачатку чэмпіянату рэзультат ніхто не адмяняў. Але жадаецца мінімізаваць ціск на рабят. Да канца сезона паглядзім, што з гэтага выйдзе.

Пра еўракубкі:

– Шанец прабіцца ў еўракубкі ў нас ёсць: праз Кубак Беларусі. У чвэрцьфінале ў БАТЭ ў суперніках чэмпіён краіны, але, усё рэальна, гэта спорт. Трэба верыць у сябе, у свае сілы і заўсёды імкнуцца да вяршыняў, – сказаў Крывушэнка.