Усе навіны

Міжнародны савет футбола ўвядзе сінія карткі – 10-хвіліннае выдаленне за наўмысны зрыў атакі або нязгоду з арбітрам

8 лютага, 19:00

Міжнародны савет футбола (IFAB) зацвердзіў запуск сініх карт, паведамляе The Telegraph.

Гэта будзе першая новая картка з моманту з'яўлення жоўтай і чырвонай на ЧС-1970. Сінюю карту будуць даваць за наўмысны зрыў атакі і нязгоду з арбітрам. Футбаліст будзе пакідаць поле на 10 хвілін. Калі атрымае дзве сінія ці жоўтую і сінюю – яго выдаляць чырвонай картай.

Колер выбралі сіні, а не аранжавы, каб выразна адрознівацца ад жоўтай і чырвонай карты.

Футбольная асацыяцыя Уэльса планавала пачаць тэсціраванне ў гэтым сезоне, аднак не атрымала дазвол. Увогуле, прэзідэнт УЕФА Аляксандзер Чафярын выступіў супраць увядзення сіняй карткі, паколькі «гэта больш не футбол». Але Міжнародны савет футбола можа прымусіць УЕФА ўвесці яе, калі судовыя разгляды прывядуць да ўключэння карты ў правілы гульні.

Міжнародны савет футбола адзначае, што сінюю картку, напрыклад, можна было паказаць Джорджыа К'еліні за фол супраць Букая Сака ў фінале Еўра-2020, калі італьянец затрымаў суперніка за футболку, калі той хацеў выбегчы ў контратаку.

Тэсціраванне сіняй карты правядуць у рэгбі на ўзроўні элітных дывізіёнаў, а таксама хочуць паспрабаваць у футболе – разглядаюць для гэтага Кубак Англіі.