Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «Добры збор. Што «Гомель» запланаваў – зрабіў. У плане нагрузкі, нейкіх гульнявых момантаў зборам задаволены»

10 лютага, 19:19

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў пракаментаваў перадсезонную падрыхтоўку каманды, а таксама перамогу на «Паперпрамам» (1:0).

– Андрэй Валер'евіч, з перамогай. Ваш каментар па сённяшняй гульні?

– Дзякуй. Добрая гульня з добрым супернікам. Сёння якасць футбола мяне задаволіла больш, чым у спарынгу з «Белшынай». Было два тыдні нагрузак, другія сем дзён выйшлі асабліва цяжкімі. Але хлопцы малайцы. Усё, што мы прасілі, яны выканалі. Сёння стварылі шмат момантаў. На жаль, у свае вароты таксама стварылі шмат, не без гэтага. У прынцыпе, матчам я задаволены.

– Невялікія кадравыя праблемы ў каманды цяпер, як вырашаеце гэтае пытанне?

– Чакаем выздараўлення Джуніара Эфаге, Ігара Зайца.

– Завяршыўся першы вучэбна-трэніровачны збор каманды. Як ацэніце яго?

– Добры збор. Усё, што запланавалі, зрабілі. І ў плане нагрузкі, і нейкіх гульнявых момантаў зборам я задаволены.

– Якія найбліжэйшыя планы ў «Гомеля»?

– Тыдзень трэніруемся ў Гомелі, гуляем з «Дынама» і зʼязджаем на збор у Віцебск, – падсумаваў Гараўцоў.