Усе навіны

Экс-гулец «Слуцка» Плятнёў перайшоў ва ўзбекскі «Сурхан»

12 лютага, 15:55

Як паведамляе прэс-служба ўзбекскага «Сурхана», расіянін Дзміцтрый Плятнёў стаў новым гульцом клуба.

У мінулым сезоне ЧБ 26-гадовы паўабаронца згуляў 8 матчаў за «Слуцк», у якіх вызначыўся 3 галамі і 1 асістам. Поўная статыстыка гульца тут.

«Сурхан» заняў 6-ы радок па выніках мінулага сезона чэмпіянату Ўзбекістана.