Усе навіны

БАТЭ, «Шахцёр», «Тарпеда-БелАЗ» і іншыя клубы дапушчаны да ўдзелу ў вышэйшай лізе

13 лютага, 16:20
1

13 лютага ў Доме футбола адбылося пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ. На ім было вырашана дапусціць да ўдзелу ў вышэйшай лізе сем футбольных клубаў: «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ, «Шахцёр», «Слуцк», «Арсенал», «Іслач» і «Нафтан».

На папярэднім паседжанні камітэта па ліцэнзаванні, 6 лютага, разгляд заявак пералічаных клубаў быў адкладзены з-за адсутнасці некаторых дакументаў па фінансавых крытэрах. Адзначым, што астатнія 9 клубаў атрымалі права на ўдзел у вышэйшай лізе яшчэ тады.