Усе навіны

Ложкін знаходзіцца ў трэніровачным лагеры «Шахцёра»

14 лютага, 14:14

21-гадовы беларускі нападаючы Уладзіслаў Ложкін знаходзіцца ў трэніровачным лагеры «Шахцёра».

Мінулы сезон футбаліст правёў у «Туране» (Казахстан, Д2). Забіў 20 мячоў і аддаў 11 галявых перадач у 26 матчах. Падрабязная статыстыка па спасылцы.

Нагадаем, на салігорскі клуб накладзена часовая забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў.