Усе навіны

Мбапэ ўжо падпісаў кантракт з «Рэалам» (Рамон Альварэс дэ Мон)

17 лютага, 11:59

Нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ падпісаў папярэдні кантракт з «Рэалам», сцвярджае журналіст Marca Рамон Альварэс дэ Мон.

Пагадненне гульца з «ПСЖ» дзейнічае да канца сезона. Згодна з рэгламентам, ён ужо можа падпісваць папярэдні кантракт з іншым клубам.

Раней паведамлялася, што Мбапэ вырашыў пакінуць «ПСЖ» і перайсці ў Рэал. Была інфармацыя, што ён ужо сказаў аб гэтым кіраўніцтву клуба і партнёрам па камандзе.

У гэтым сезоне нападаючы забіў 31 мяч і зрабіў 7 асістаў у 30 матчах за парыжан. 

Таксама была інфармацыя, што «ПСЖ» змірыўся з сыходам Мбапе і ўжо шукае яму замену – адным з варыянтаў з'яўляецца Рафаэл Леау.