Усе навіны

Мікіта Корзун: «Калі б я падпадаў пад ліміт на моладзь у ЧБ – дык з задавальненнем. «Адмяняйце, не хачу гуляць» – так ніхто не скажа»

18 лютага, 12:11

Беларускі футбаліст Мікіта Корзун падзяліўся меркаваннем пра ліміты на маладых гульцоў.

– Цяпер у лізе адмянілі ліміт на моладзь – дапаможа?

– Думаю, павінна. Прынамсі, будзе канкурэнтнае асяроддзе. Гульцы павінны самі даказваць, што здольныя выступаць на гэтым узроўні. А то ў нас даходзіла да таго, што трэнеры на ўсю краіну казалі: маўляў, падпісваем гэтага футбаліста, бо ў нас ліміт. Ды самому гульцу не вельмі прыемна, мусіць, што яго запрашаюць не за нейкія якасці, а па ўзросце, а які ты футбаліст – ужо другая справа.

Не, вядома, я разумею, што ім, можа, і нармальна. Калі б я падпадаў пад ліміт – дык з задавальненнем, вядома, давайце. Мне ж прасцей, я хачу гуляць. Што ім казаць: адмяняйце, не хачу гуляць? Гэтак жа ніхто не скажа.

Ну і ўвогуле, гэтыя ліміты і столі заробкаў прывялі да таго, што мы варымся ва ўласным соку. У нас добрыя хлопцы, але шмат каму даводзіцца з'яжджаць. Плюс адток якасных легіянераў. Няма канкурэнцыі, няма росту, – сказаў Корзун.