Усе навіны

Мбапэ стане самым высокааплатным гульцом «Рэала»

19 лютага, 11:55

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ пасля пераходу ў «Рэал» стане самым высокааплатным гульцом каманды, паведамляе Marca.

Пры гэтым ён не будзе атрымліваць значна больш, чым тыя, хто цяпер найбольш высокааплатныя ў камандзе - Тоні Кроас, Лука Модрыч і Давід Алаба.

Крыніцы блізкія да перамоваў, яго заробак будзе складаць 15-20 мільёнаў еўра чыстымі + бонусы за пэўныя дасягненні. Пры гэтым Marca паказвае, што выданню не ўдалося пацвердзіць гэтую інфармацыю.

У 2022 годзе бакі дамовіліся аб зарплаце ў 26 мільёнаў еўра за год. У "ПСЖ" ён атрымліваў 32 мільёны чыстымі за сезон.

У гэтым сезоне Мбапе вызначыўся 32 галамі і 7 асістамі ў 31 матчы за «ПСЖ». Поўная статыстыка 25-гадовага француза тут.

Усе трансферы Ла Лігі можна паглядзець тут.