Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «Адзіным, каму не пярэчыў, быў Капэла»

21 лютага, 18:09

Беларускі трэнер Сяргей Гурэнка расказаў каму б ён не пярэчыў у прафесійным футболе.

«Заўсёды хацеў нешта даказаць, заўсёды спрачаўся. Гэта ў мяне пайшло яшчэ з дзіцячага футбола. Імкнуўся даказваць сваю правасць. Ды і заўсёды цікава было даведацца, што, чаму, як і навошта робіцца.

Памятаю гісторыю з перыяду выступленняў у Гродне. Мне было 19 гадоў, быў капітанам каманды. З трэнерам здарыўся непрыемны дыялог. Кажу яму: «Давайце выйдзем і пагаворым». Ён адказвае: «З табой не пайду. Раптам ты мяне паб'еш». З Юрыем Паўлавічам Сёміным часта спрачаўся. Напэўна, адзіным, каму не пярэчыў, быў Фабіа Капэла», – сказаў Гурэнка.