Усе навіны

«Нёман» не можа падпісаць кантракт з Гветам праз затрымку дакументаў з Літвы («Заўзеем за ФК «Нёман»)

26 лютага, 15:25

Нападаючы літоўскага БФА (Д2) Леанард Гвет не можа падпісаць кантракт з «Нёманам». Як паведамляе тэлеграм-канал «Заўзеем за ФК «Нёман», гэта звязана з-за праблем з атрыманнем дакументаў з літоўскага боку.

«Нёман» і бок гульца ўзгаднілі ўмовы пераходу і кантракт яшчэ ў пачатку лютага. Аднак клуб не можа атрымаць трансферны сертыфікат з літоўскай федэрацыі футбола і аформіць працоўную дамову з «Нёманам».

Футбаліст працягвае трэніравацца з гродзенскім клубам.