Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Я нібы пачынаю глядзець за беларускім футболам з нуля»

28 лютага, 21:29
1

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich LIVE» падзяліўся сваімі чаканнямі ад сезона вышэйшай лігі.

Мне здаецца, гэтыя два месяцы і мінулыя гады, і ўвогуле паўза прывялі нас у кропку прыняцця. Прыняцце таго, у якім выглядзе беларускі футбол знаходзіцца зараз. Прайшлі ўсе ўжо рэформы. У гэтае міжсезонне я паглядзеў навіны, яны зацвердзілі мяне проста ў думцы аб тым, што я нібыта пачынаю глядзець за беларускім футболам з нуля. Інэрцыя скончылася.

Многія футбалісты, якія праходзілі перад нашымі вачыма апошнія дзесяцігоддзі, ці дагульваюць, ці з'ехалі. Зʼявілася вельмі шмат новых футбалістаў, змяніліся флагманы на чале чэмпіяната. Няма ў тым відзе БАТЭ, які мы прывыклі бачыць. Хаця БАТЭ якраз усе гэтыя апошнія гады пераследваў адну і тую ж думку, як бы на гэтай вяршыні затрымацца.

Цяпер ёсць мінскае «Дынама», сёння ёсць жодзінскае «Тарпеда», сёння ёсць «Нёман». Ёсць тройка каманд, якія ўваходзяць у лідзіруючую групу на паперы. Яны, напэўна, будуць у сезоне ўваходзіць на практыцы ў гэтую лідзіруючую групу.

Ёсць шэраг каманд, якія са сваёй філасофіяй таксама нас цешаць. Гэта датычыцца «Іслачы», яна працягвае з гэтай філасофіяй жыць. Гэта датычыцца «Энергетыка». Яго ўжо няма ў вышэйшай лізе, але тым не менш. Гэта датычылася ў мінулым сезоне «Мінска». Цяпер, магчыма, у гэтую кагорту дадасца «Віцебск».

Ну і ёсць яшчэ шэраг клубаў, якія пастараюцца здзівіць. Гэта тычыцца «Славіі» Івана Біёнчыка, скандальнага за гэтае міжсезонне ўсякімі рознымі слоўнымі сваркамі з былымі футбалістамі. Гэта тычыцца брэсцкага «Дынама», напэўна. Гэта тычыцца, магчыма, кагосьці яшчэ.

Ну і вось так вось агулам на старце мы можам пазначыць, з чым нам даводзіцца мець справу ў сезоне-2024. Але яшчэ раз паўтаруся, усё ж заход на гэты сезон – гэта заход з нулявой кропкі, – сказаў Хадасевіч.