Усе навіны

Максім Швяцоў: «Усе навічкі мінскага «Дынама» хутка асвоіліся. Адэола выдатна гаворыць па-руску, ведае наш менталітэт»

5 сакавіка, 17:00

Абаронца мінскага «Дынама» Максім Швяцоў распавёў пра ўмовы, у якіх каманда пачынае сезон.

– У «Дынама» насычаны пачатак сезона: Суперкубак, два кубкавыя матчы. Для старту – тое, што трэба?

– Гэта проста супер! Такога яшчэ не было, каб «Дынама» стартавала матчамі ў Суперкубку і Кубку. Таксама трэба памятаць і пра ўдзел улетку ў еўракубку. Таму сезон абяцае быць вельмі цікавым. І тое, што мы зараз сустракаемся з «Тарпеда-БелАЗ» і БАТЭ, упэўнены, пойдзе нам толькі ў плюс.

– Наколькі хутка адаптаваліся ў камандзе навічкі?

– Зразумела, што нехта прыйшоў раней, нехта пазней, але ў цэлым усе ў калектыве асвоіліся хутка. Няма легіянераў, якім перашкаджаў бы моўны бар'ер. Той жа Адэола выдатна гаворыць па-руску, ведае наш менталітэт. Ды і ў цэлым у нас у камандзе заўсёды дапамагаюць навічкам.

– Мінулы сезон для вас выдаўся не самым насычаным у плане гульнявога часу. Разабраліся ў прычынах?

– У нейкі момант прайграў канкурэнцыю за месца ў складзе. А потым у каманды пайшлі перамогі, таму лагічна, што трэнеру не было падстаў нешта мяняць, асабліва ў абароне. Цяпер правёў якасную перадсезонку, зразумеў патрабаванні Вадзіма Віктаравіча, таму гляджу ў сезон з аптымізмам, – падзяліўся Швяцоў.