Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «У матчы з «Мінскам» гульцам БАТЭ трэба быць гатовымі рэалізоўваць моманты»

13 сакавіка, 23:10

Трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка падзяліўся ўражаннямі ад матча з мінскім «Дынама» і выказаўся пра абноўленыя склады БАТЭ і «Мінска».

– Матч з «Дынама» (3:2, пен: 4:5) выдаўся эмацыйным, наколькі каманда адышла ад яго?

– Я думаю, хлопцы таксама цвяроза ацэньваюць сваю гульню і вынікі. Ну, а шаснаццатага [сакавіка, – Tribuna.com] гуляем з ФК «Мінск», каманда маладая, каманда забіяцкая. Я сказаў хлопцам: «Лёгкай гульні не чакайце. Рыхтуйцеся, рыхтуйцеся, як і да гульні з мінскім «Дынама».

– Што «Мінск», што БАТЭ, абнавіліся на адсоткаў 90 – наколькі будзе складана ад таго, што няма разумення і малюнка гульні суперніка?

– Цяпер, я думаю, шмат у якіх каманд такая сітуацыя. Важна не саступіць у жаданні, не прайграць адзінаборства – гэта самае галоўнае. Ну, і моманты, якія будуць узнікаць, а яны будуць узнікаць, трэба быць гатовымі рэалізоўваць, – сказаў Крывушэнка.

Усю кар'еру трэнера можна паглядзець тут.