Усе навіны

Старшыня «Нафтана» Ванько: «Усе выказванні Бандарчука, якія былі, мы пакінем проста без каментароў»

14 сакавіка, 13:28

Старшыня «Нафтана» Аляксей Ванько пракаментаваў інтэрв'ю экс-кіраўніка наваполацкага клуба Дзмітрыя Бандарчука.

Адзначым, у канцы 2022-га ГА «ФК «Нафтан» перадала ўсе спартыўныя правы і амаль усю маёмасць новай юрыдычнай асобе – дзяржаўнай спартыўнай установе «ФК «Нафтан-Наваполацк», пад кіраваннем якой каманда павінна працягнуць гуляць у Д1.

«Шчыра кажучы, займаю нейтральную пазіцыю. Разумеем, што ў свой час Зміцер Вітальевіч шмат зрабіў для грамадскага аб'яднання і развіцця футбола. Можа, які асадак застаўся пасля таго, як вырашылі перавесці «Нафтан» у дзяржаўную ўстанову. Думаю, што гэта найбольш паўплывала на тыя каментары і на той артыкул.

У любым выпадку, спадзяюся, што Зміцер Вітальевіч, як і мы ўсе, непакоіцца аб развіцці футбола ў лепшы бок. Таму ўсе выказванні, якія былі, мы пакінем проста без каментароў, думаем, што гэта проста эмацыйны парыў на пэўнай стадыі», – сказаў Ванько.