Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Суддзя Краснікаў па сур'ёзных прычынах пераведзены ў першую лігу»

14 сакавіка, 22:27
1

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў, што арбітр Сяргей Краснікаў у бліжэйшы час не будзе абслугоўваць матч вышэйшай лігі.

– Па сур'ёзных прычынах ён быў пераведзены ў першую лігу. Ён мае магчымасць вярнуцца ў вышэйшы дывізіён. Усё залежыць ад яго, ад яго працы.

Нам не хацелася б яго страчваць, але ёсць свая канкурэнцыя і свае патрабаванні. Хочацца, каб і далей, як выказаўся Ігар Кавалевіч, да працы арбітраў было менш нараканняў, – сказаў Васілевіч.