Усе навіны

Тудар прыбыў у Рым, ён узначаліць «Лацыа»

18 сакавіка, 21:33

«Лацыа» ў сваім twitter (X) апублікаваў фота харвацкага трэнера Ігара Тудара з клубным шалікам.

«Сардэчна запрашаем», – гаворыцца ў паведамленні.

Як раней паведамляў інсайдэр Фабрыцыа Рамана, спецыяліст прыбыў у Рым, каб падпісаць кантракт з «Лацыа». Ён заменіць на пасадзе галоўнага трэнера Маўрыцыа Сары, які раней быў звольнены.

Апошнім клубам 45-гадовага трэнера быў «Марсель». З яго кар'ерай можна азнаёміцца тут.

«Лацыа» займае 9 месца ў Серыі А. Табліца – тут.