Усе навіны

Юрый Пунтус: «Ясінскі зрабіў мужны крок, калі сышоў са зборнай Беларусі U-21»

26 сакавіка, 16:55

Беларускі спецыяліст Юрый Пунтус падзяліўся меркаваннем аб выступленні маладзёжнай зборнай Беларусі.

– Маё назіранне заключаецца ў наступным: не таму, што Сярожа Яромка памяняў склад у зборнай, яна стала [перамагаць].

І не таму не дабілася выніку зборная Сяргея Ясінскага, што была слабейшай. Не пагаджуся з гэтым. Лічу, што Ясінскі выклікаў усіх футбалістаў па справе. Нельга сказаць, што ў гэтым пляне было нешта не так.

Але было нешта не так у плане настрою, хіміі. Таму што яны ўвогуле не паказвалі футбола, у які ўмелі гуляць. Хаця былі вельмі дыхтоўныя гульцы. Мусіць, гэта мужны крок Ясінскага, які сказаў, што яму трэба сысці. Я сам быў у такой сытуацыі. І Яромка правільна зараз робіць стаўку на будучыню і робіць новую каманду, – сказаў Пунтус.