Усе навіны

Мікіта Бурак: «Успамінаю свае эмоцыі, калі мы з аднаклубнікамі выканалі крычалку «Горад над Бугам»

2 красавіка, 22:27

Паўабаронца брэсцскага «Дынама» Мікіта Бурак распавёў пра памятныя моманты ў сваёй кар'еры.

– Назаві свае самыя яркія моманты ў кар'еры.

– З апошніх магу вылучыць матчы на «Брэсцкім». Для мяне, хлапчукі, які ніколі не гуляў на дарослым узроўні, – гэта вельмі знакавыя моманты. Успамінаю свае эмоцыі, калі я стаяў на полі, і мы з аднаклубнікамі выканалі традыцыйную крычалку «Горад над Бугам». Заўзятары адказалі нам узаемнасцю. Аж мурашкі па целе пайшлі!

Памятаю свой дэбютны гол за «Дынама» ў сустрэчы з «Гомелем». Таксама магу адзначыць матчы за моладзевую зборную Беларусі, асабліва, спарынг з Расіяй. Тады, У Гомелі, падтрымка айчынных фанатаў была вар'яцкай. З нядаўніх гульняў зборнай Беларусі U21 вылучу перамогу над Грэцыяй у адборы на Еўра-2025,– сказаў Бурак.