Усе навіны

Уладзіслаў Глінскі стаў фітнес-трэнерам

5 красавіка, 09:59

Уладзіслаў Глінскі стаў фітнес-трэнерам.

Пра гэта распавёў сам экс-футбаліст «Віцебску» і «Іслачы», у сваім Instagram.

«Я фітнес-трэнер

Чаму фітнес? Я перакананы, што праз спорт і правільнае стаўленне да сябе можна паляпшаць астатнія сферы жыцця.

Мой досвед у футболе дапамог мне набыць таўшчэзную мед.кніжку, паказаў важнасць здароўя і падсвяціў маё жаданне дапамагаць людзям.

Мяне запальвае магчымасць дзяліцца сваімі ведамі і досведам з іншымі і дапамагаць ім штодня паляпшаць сябе.

Хачу матываваць і дапамагаць людзям стаць лепшай версіяй сябе шляхам здаровага ладу жыцця і рэгулярных трэніровак», – напісаў Глінскі.

У мінулым сезоне Глінскі выступаў за «Віцебск» і правёў 27 матчаў, набраў 6 (1+5) дзейсных балаў.