Усе навіны

«Штутгарт» дагнаў «Баварыю» ў табліцы Бундэслігі, каманды маюць па 60 ачкоў

6 красавіка, 22:40

«Штутгарт» на выездзе перамог «Барусію» Дортмунд (1:0) у матчы 28-га тура Бундэслігі.

Каманда набрала 60 ачкоў і зараз ідзе трэцяй у чэмпіянаце Германіі. Столькі ж мае «Баварыя», якая саступіла «Хайдэнхайму» (2:3). Па дадатковых паказчыках мюнхенскі клуб на другім месцы.

Лідарам з'яўляецца «Баер». Каманда апярэджвае «Баварыю» на 16 ачкоў. У выпадку перамогі над «Вердэрам» у наступным туры каманда з Леверкузена стане чэмпіёнам краіны.

Бягучая турнірная табліца тут.