Усе навіны

Абаронца «Гомеля» Мацвейчык: «Мы купілі Гараўцову на дзень нараджэння кактус, каб ён больш зрываўся на расліну»

9 красавіка, 13:40

Абаронца «Гомеля» Сяргей Мацвейчык распавёў пра тое, які падарунак на дзень нараджэння каманда зрабіла галоўнаму трэнеру Андрэю Гараўцову.

– Мы купілі яму кактус, каб ён больш зрываўся на расліну. Паліў яго, даглядаў. І станоўчыя флюіды аддаваў камандзе.

– Андрэй Валер'евіч, накшталт, не такі «калючы»?

– Ну не ведаю. Ён – амбіцыйны трэнер, таму эмоцыі прысутнічаюць часам. Спадзяюся, што кактус згладзіць яго эмацыйнасць, – сказаў Мацвейчык.