Усе навіны

Дырэктар «Нівы» Казанцаў: «Пастаўленыя мэты патрапіць у пяцёрку. Каманда, спадзяюся, гатовая»

9 красавіка, 18:25

Дырэктар «Нівы» (Д2) Аляксандр Казанцаў падзяліўся планамі на сезон.

У сезоне-2023 каманда фінішавала на 9-м месцы.

– Пастаўлены мэты патрапіць у пяцёрку. У мінулым сезоне стаяла задача быць у дзесятцы. Каманда і фізічна, і ментальна, спадзяюся, гатова.

– Для гэтага павялічвалі бюджэт?

– Так, выдаткі павялічыліся. Якасць гульцоў узрасла. Правялі паўнавартасную падрыхтоўку да сезона.

– Не магу не спытаць пра рэформу. Вы, як чалавек не на полі, бачыце праблемай удзел дублёраў і зборнай U17? Усё ж яны не змогуць выйсці ў элітны дывізіён.

– Дадалася канкурэнцыя. Стала больш удзельнікаў, гэта таксама добра. І моладзь будзе расці, і мы свае сілы праверым, – сказаў Казанцаў.