Усе навіны

Спарынг зборных Беларусі і Расіі пад пагрозай пераносу («Матч ТВ»)

11 красавіка, 19:10

Таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Расіі можа быць перанесены. Пра гэта паведамляе «Матч ТВ».

Раней паведамлялася, што спарынг запланаваны на 7 чэрвеня ў Мінску на стадыёне «Дынама».

– На дадзены момант матч запланаваны на 7 чэрвеня. Але ёсць верагоднасць, што ён будзе перанесены на іншую дату. Канчаткова рашэнне не прынята, – паведаміла крыніца.