Усе навіны

Палмер аформіў покер у матчы з «Эвертанам» – ён дагнаў Холанда ў рэйтынгу бамбардзіраў АПЛ

15 красавіка, 23:50

Паўабаронца «Чэлсі» Коўл Палмер аформіў покер у матчы 33-га тура АПЛ супраць «Эвертана» (6:0).

На 13-й хвіліне Палмер абышоў трох абаронцаў і пятай аддаў пас на Джэксана. Сенегалец скінуў пад удар Палмеру і той з лініі штрафной забіў свой першы мяч у матчы. Такім чынам, 21-гадовы англічанін стаў першым гульцом у гісторыі «Чэлсі», які забіў у сямі хатніх гульнях запар.

На 18-й хвіліне Міхаіл Мудрык прайшоў па левым флангу, скінуў у цэнтр на Джэксана, аднак Пікфард адбіў удар Нікаля. Палмер быў першым на дабіванні і галавой пераправіў мяч у вароты.

На 29-й хвіліне матча Коўл Палмер скарыстаўся памылкай Пікфарда і перакуліў яго з 30 метраў. У канцы тайма Нікаля Джэксан аформіў чацвёрты гол у вароты «Эвертана».

На 62-й хвіліне Ноні Мадуэке зарабіў пенальці, хацеў яго прабіць, аднак Конар Галахер забраў у яго мяч і аддаў яго Палмеру, які і рэалізаваў адзінаццаціметровы.

У гэтым сезоне Палмер правёў 41 матч, забіў 25 мячоў і аддаў 13 асістаў. Сёння ён абагнаў Дамініка Саланке, Махамеда Салаха, Олі Уоткінса і Аляксандэра Ісака ў рэйтынгу бамбардзіраў АПЛ. У Эрлінга Холанда таксама 20 забітых мячоў у сезоне. Падрабязная статыстыка 20-га нумара «Чэлсі» тут.

Нагадаем, Коўл перайшоў у «Чэлсі» з «Манчэстэр Сіці» ў верасні 2023-га за 47 мільёнаў еўра.