Усе навіны

Палмер, аформіўшы покер, дагнаў Холанда ў рэйтынгу бамбардзіраў АПЛ

16 красавіка, 09:12

Паўабаронца «Чэлсі» Коўл Палмер аформіў покер у матчы 33-га тура АПЛ супраць «Эвертана» (6:0).

На 13-й хвіліне Палмер абышоў трох абаронцаў і пятай аддаў пас на Джэксана. Сенегалец скінуў пад удар Коўлу і той з лініі штрафной забіў свой першы гол у матчы. Такім чынам, 21-гадовы англiчанiн стаў першым гульцом у гісторыі «Чэлсі», які забіў у сямі хатніх гульнях запар.

На 18-й хвіліне Міхаіл Мудрык прайшоў па левым флангу, скінуў у цэнтр на Джэксана, аднак Пікфард адбіў удар Нікаля. Палмер быў першым на дабіванні і галавой пераправіў мяч у вароты.

На 29-й хвіліне матчу Коўл Палмер скарыстаўся памылкай Пікфарда і перакуліў яго з 30 метраў. У канцы тайма Нікаля Джэксан забіў чацвёрты гол у вароты «Эвертана».

На 64-й хвіліне Ноні Мадуэке зарабіў пенальці, хацеў яго прабіць, аднак Конар Галахер забраў у яго мяч і аддаў яго Палмеру, які і рэалізаваў адзінаццаціметровы.

На 90-й хвіліне матча свой першы гол у АПЛ забіў 20-гадовы Алфі Гілкрыст.

У гэтым сезоне Палмер правёў 41 матч, забіў 25 галоў і аддаў 13 асістаў ва ўсіх турнірах. Сёння ён абагнаў Дамініка Саланцы, Махамеда Салаха, Олі Воткінса і Аляксандра Ісаака ў рэйтынгу бамбардзіраў АПЛ. У Эрлінга Холанда таксама 20 забітых мячоў у сезоне. Падрабязная статыстыка 20 нумара «Чэлсі» – тут.

Нагадаем, Коўл перайшоў у «Чэлсі» з «Манчэстэр Сіці» ў верасні 2023-га за 47 мільёнаў еўра.