Усе навіны

Сядзько пра матч супраць «Нёмана»: «Гэтая перамога яшчэ нічога не значыць»

18 красавіка, 11:23

Паўабаронца мінскага «Дынама» Павел Сядзько падвёў вынікі першага паўфінальнага супрацьстаяння з «Нёманам» (1:0).

– Вельмі цяжкая гульня, вельмі шмат аддалі сіл. Праявілі характар і здабылі важную перамогу. У Кубку гульня складаецца з двух сустрэч, будзем настройвацца на гульню ў адказ. Сённяшняя перамога яшчэ няма чаго не значыць.

– Вадзім Скрыпчанка не зрабіў замен нават пасля выдалення Рамана Бегунова, які адбыўся на 14-й хвіліне. Як ваша каманда перабудоўвалася на полі, і як трэнер давёў гэтыя думкі? Хоць відавочна, што ў першым тайме было вельмі складана.

– Ды не, чаму складана? У нас Сашка Сялява можа згуляць ледзь-ледзь ніжэй, мы перабудаваліся на 4-4-1. Усе працавалі і дапрацоўвалі, па выніку здабылі вельмі добрую, байцоўскую перамогу.

– Ваш трэнерскі штаб казаў, што мінімальная перамога ў Гомелі, нягледзячы на не самую яркую гульню – надасць камандзе ўпэўненасці. Ці так гэта было ў трэніровачным працэсе перад сённяшняй сустрэчай?

– Так, вядома. Калі перамагаеш – лягчэй і трэніравацца, і настройвацца на гульні. Усе былі ў выдатным настроі, і атрымалася, што сёння таксама перамаглі – строга згулялі ззаду, і свой паўмоманцік, можна сказаць, вырашылі.

– Як раз да моманту з вашым забітым мячом хочацца вярнуцца. Вельмі прыгожы гол атрымаўся, напэўна спадабаўся ўсім заўзятарам. Раскажыце пра гэты момант.

– Мой гол? Спантанна атрымалася. Паглядзеў на брамніка, плюхнуў, можна так сказаць, і забіў, – сказаў Сядзько.