Усе навіны

Капітан «Арсенала» Скшынецкі пра старт ЧБ: «Калі меркаваць па набраных ачках, магло быць і лепш, вядома»

18 красавіка, 14:42

Капітан Дзяржынскага «Арсенала» Аляксандр Скшынецкі пракаментаваў старт сезона для каманды.

– Калі меркаваць па набраных ачках, магло быць і лепш, вядома. Пройгрыш і дзве нічыі. У чацвёртым туры нам удалося адзначыцца перамогай над «Іслаччу». Спадзяюся, яна надасць нам сіл і ўпэўненасці ў далейшым.

Добра, што цяпер у чэмпіянаце ў нас няма паўз. Пасля перамогі заўсёды прыемна рыхтавацца да наступнага матчу. Настрой палепшыўся, у камандзе добры эмацыйны фон. Перагледзім і разбяром гэтую сустрэчу, убачым памылкі і далей будзе адштурхоўвацца ад гэтага. Пастараемся палепшыць сваю гульню, – сказаў Скшынецкі.