Усе навіны

УЕФА аштрафаваў «Барселону» на 32 тысячы еўра за выкарыстанне піратэхнікі і расісцкія паводзіны заўзятараў на матчы супраць «ПСЖ»

18 красавіка, 18:50

«Барселона» прайграла «ПСЖ» (1:4) у матчы ў адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў і вылецела з турніру.

УЕФА па выніках гульні прыняла рашэнне аштрафаваць каталонскі клуб на 32 тысячы еўра за паводзіны заўзятараў. Адзначаецца, што 2 тысячы з гэтай сумы «Барселона» заплаціць за выкарыстанне фанамі піратэхнікі, 25 тысяч – за іх расісцкія паводзіны, 5 тысяч – за нанесеную шкоду.

Акрамя таго, заўзятары каталонцаў не змогуць наведаць 1 выязны матч клуба ў Лізе чэмпіёнаў у выпадку паўторных парушэнняў на працягу наступнага года з моманту прыняцця рашэння.