Усе навіны

Піолі пакіне «Мілан» пасля заканчэння сезона - сярод прэтэндэнтаў на замену Фансека і Гальярдо

20 красавіка, 08:45

Галоўны трэнер «Мілана» Стэфана Піёлі пакіне клуб пасля заканчэння сезона. Пра гэта паведамляе журналіст La Gazzette dello Sport Лука Б'янкін. Сярод прэтэндэнтаў на замену: Крыстаф Гальцье («Аль-Духайль»), Марсела Гальярда («Аль-Іціхад»), Хулен Лапетэгі і Паўлу Фансека («Ліль»). Апошняе слова пры прыняцці рашэння будзе за Златанам Ібрагімавічам, які з'яўляецца старэйшым дарадцам уладальніка клуба Джэры Кардынале. Нагадаем, у чацвер, 18 красавіка, «расанэры» саступілі «Роме» (1:3 па суме двух матчаў) і вылецелі з Лігі Еўропы на стадыі 1/4 фіналу. У чэмпіянаце Італіі каманда ідзе другой. У наступным туры яна будзе гуляць супраць «Інтэра», які ў выпадку сваёй перамогі стане чэмпіёнам.