Усе навіны

«Цэле» Маеўскага стаў чэмпіёнам Славеніі

28 красавіка, 22:37

28 красавіка «Цэле», дзе ў трэнерскім штабе працуе беларускі экс-футбаліст Іван Маеўскі падолеў «Алімпію» з Любляны (1:0).

Гэты вынік дазволіў клубу беларускага спецыяліста стаць чэмпіёнам Славеніі за тры туры да канца чэмпіянату.

Нагадаем, што апошнім клубам Маеўскага ў якасці гульца таксама быў «Цэле».