Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «Нават калі я трэнірую каманды, якія не створаны для перамог, людзі чакаюць ад мяне перамогі»

1 траўня, 20:04

Партугальскі трэнер Жазэ Маўрынью падзяліўся планамі на будучыню.

«У мяне няма ніякіх планаў. Што будзе, тое будзе. Вага маёй гісторыі вельмі вялікая. Я ведаю, што нават калі я трэнірую каманды, якія не створаны для перамог, людзі кожны раз чакаюць ад мяне перамогі. За апошнія два гады я дайшоў да двух эўрапейскіх фіналаў.

Я хачу трэніраваць, гэта фундаментальная частка майго жыцця, без трэніровак няма шчасця. Дзе? У любым клубе, які мае добры трэніровачны цэнтр, дзе можна добра трэніравацца. Я не атрымліваў запрашэнне ні ад аднаго партугальскага клуба», – сказаў Маўрынью.

У студзені гэтага года Маўрынью быў звольнены з «Ромы».