Усе навіны

«МЮ» – сярод клубаў, якія могуць арандаваць форварда «Барсы» Роке на наступны сезон

3 траўня, 14:40

«Барселона» яшчэ не вызначылася з будучыняй нападаючага Вітора Роке, які далучыўся да каманды гэтай зімой за 30+30 мільёнаў еўра з «Атлетыка Паранаэнсе».

Па дадзеных Mundo Deportivo, каталонцы могуць аддаць бразільца ў арэнду на наступны сезон, калі яму не будзе гарантаваная рэгулярная гульнявая практыка.

З агентам 19-гадовага форварда ўжо звязваліся «Манчэстэр Юнайтэд», «Напалі», «Ніца», «Ліён», «Бетыс» і «Севілья». Але ні да адной канкрэтыкі справа пакуль не дайшла.

На рахунку Роке 2 галы ў 13 матчах за «Барселону» ў гэтым сезоне. Статыстыка тут.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы клубаў топ-чэмпіянатаў у адпаведнай укладцы каманды тэга – усе трансферы «Барселоны» глядзіце тут.