Усе навіны

Максім Мякіш: «У апошнія паўгадзіны «Тарпеда-БелАЗ» хацеў перамогі больш, чым «Мінск». На жылах забралі перамогу»

3 траўня, 22:35

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Максім Мякіш пракаментаваў матч з «Мінскам» (2:1) у 7-м туры ЧБ.

– Максім, з перамогай! Падзеліцеся эмоцыямі пасля такога камбэка?

– Дзякуй! Эмоцыі проста космас. На жылах забралі перамогу ў «Мінску». Досыць маладая каманда, добрыя рабяты ў іх наперадзе, вельмі хуткія. Дзейнічаць супраць іх было няпроста. Галоўнае – здабылі тры ачкі. Рыхтуемся да кубкавай сустрэчы з «Іслаччу».

– Вернемся да сённяшняга паядынку. Прайгравалі 1:0, момантаў асабліва не стваралі. Але выйгралі 2:1. Так і павінна было адбыцца?

– Паўтаруся: супраць «Мінска» было цяжка гуляць сёння. Прапусцілі на 60-й хвіліне, паўгадзіны засталося. Вось у гэтыя паўгадзіны мы хацелі перамогі больш, чым супернік. Таму думаю, што ўсё справядліва. Забілі гэтыя два галы і выйгралі. Макс Скавыш выйшаў, дапамог. Усё выдатна!

Чакалі такога супраціву ад маладой каманды?

– Канешне, хлопцы маладыя і хочуць сябе праявіць. Ні ў чым не саступалі, ні ў адным адзінаборстве. Рэальна было цяжка. Вельмі хуткія футбалісты ў іх наперадзе. Яны вялі ў ліку, але апошнія 30 хвілін мы выглядалі лепш.

Што дапамагло перавярнуць ход гульні?

– Мне здаецца, што проста прыйшло разуменне таго, як дзейнічаць, калі мы саступаем. А не проста, скажам так, білі мячы па аўтах. Імкнуліся, дастаўлялі мяч у штрафную.

– Выйгралі ў «Смаргоні» – два мячы забілі, сёння ў «Мінска» – таксама два. «Тарпеда-БелАЗ» прызвычаіла нас да аднаго гола за матч. Пайшла тэндэнцыя забіваць больш, чым адзін, ці проста выпадковасць?)

– Спадзяюся, што гэта не збег абставінаў, а вынік нашых трэніровак. Хацелася завяршыць сёння на «нуль», але не атрымалася, прапусцілі. Галоўнае, што выйгралі. А астатняе ўжо ўсё роўна, – сказаў Мякіш.