Усе навіны

Антон Чычкан: «Батумскае «Дынама» павінна заробак за пяць месяцаў»

10 траўня, 22:01

Беларускі галкіпер кракаўскай «Віслы» з Д2 Польшчы, Антон Чычкан распавёў пра даўгі «Дынама» з Батумі.

– Прапаноўваў кіраўніцтву клуба вырашыць пытанне мірна. У адказ пачуў гатоўнасць выплаціць заробак за два месяцы і прапанову пісьмова адмовіцца ад прэтэнзіяў да клуба. Цалкам прыйшла толькі першая зарплата. Затым сумы выплачваліся часткова, а потым пералічэння і зусім спыніліся. У выніку назапасіўся доўг за пяць месяцаў, – распавёў Чычкан.