Усе навіны

«Баер» зладзіў акцыю ў гонар чэмпіёнства – фанаты змогуць атрымаць бясплатную татуіроўку

10 траўня, 22:20

«Баер» прапануе фанатам атрымаць бясплатную татуіроўку ў гонар атрымання першага чэмпіёнства ў сваёй гісторыі.

З 13 па 26 мая нямецкі клуб правядзе некалькі мерапрыемстваў, на якіх балельшчыкі змогуць атрымаць татуіроўку: фанацкі фестываль, дзень матча з «Аўгсбургам», сход у кіберспартыўным цэнтры.

Фанаты змогуць зарэгістравацца анлайн або прыняць удзел у акцыі з дапамогай білета на матч. Тым, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах, «Баер» прапанаваў зніжку ў 19/04% у адной з тату-студыі ў Керпене, якая знаходзіцца ў 36 кіламетрах ад Леверкузена.

Агулам «Баер» прапанаваў 10 бясплатных эскізаў.