Усе навіны

Чалядзінскі пра 1:1 з «Дняпром»: «Мінск» ідзе ў правільным кірунку – ужо забілі. Пакуль што выйграць не можам, на жаль»

11 траўня, 08:57

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі падвёў вынікі матча з «Дняпром» (1:1) у 8-м туры ЧБ.

«Добрая атмасфера, стадыён, поле. Цудоўна ў Магілёве ў гэтым плане. Роўная гульня, але пакуль што мы выйграць не можам, на жаль. Калі так разабрацца, дык ідзем у правільным кірунку. Ужо забілі, мелі яшчэ моманты для рэалізацыі, на жаль, не рэалізавалі», – сказаў Чалядзінскі.