Усе навіны

«Кома» з трэнерам Фабрэгасам праз 21 год вярнуўся ў Серыю А

11 траўня, 10:30

Завяршыліся матчы апошняга, 38-га тура Серыі Б сезона 2023/24.

Па яго выніках у Серыю А вярнуўся «Кома», які падзяліў ачкі з «Казенцай» (1:1). Адзначым, што асістэнтам галоўнага трэнера «бела-блакітных» Асіяна Робертса з'яўляецца Сеск Фабрэгас, для якога клуб таксама стаў апошнім у кар'еры гульца.

Апошні раз каманда гуляла ў элітным італьянскім дывізіёне ў сезоне 2002/03.

Чэмпіёнам стала «Парма», якая яшчэ за 2 туры да завяршэння сезона гарантавала сабе павышэнне ў класе.

Каманды, якія фінішавалі на месцах з 3-га па 8-е, згуляюць у плэй-оф за выхад у Серыю А. Гэта «Венецыя», «Крэманезэ», «Катандзара», «Палерма», «Сампдорыя» і «Брэшыя».

Першыя дзве каманды стартуюць у плэй-оф з паўфіналу, астатнія – з чвэрцьфіналу.

У Серыю С вылецелі «Асколі», «Феральпісала» і «Лека».

«Тэрнана» і «Бары» згуляюць пераходныя матчы з клубамі Серыі С.

Турнірная табліца Серыі Б тут.