Усе навіны

Гол Корзуна дапамог «Елімаю» перамагчы «Шахцёр» з Караганды

12 траўня, 17:34

Беларускі паўабаронца «Елімая» Мікіта Корзун адзначыўся пераможным голам у матчы супраць «Шахцёра» з Караганды (2:1).

Беларус прынёс перамогу сваёй камандзе на 90+8 хвіліне.

Усяго ў гэтым сезоне ў Корзуна 7 матчаў і адзін гол у чэмпіянаце Казахстана.

«Елімай» пасля сямі матчаў займае другое месца ў чэмпіянаце Казахстана.