Усе навіны

Дэ Дзербі і Флік застаюцца кандыдатамі на пасаду трэнера «Баварыі» – клуб актыўна вядзе перамовы

12 траўня, 17:37

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі і Ханс-Дзітэр Флік застаюцца кандыдатамі на змену Томасу Тухелю ў «Баварыі», паведамляе журналіст Bild Крысціян Фальк.

Па ягонай інфармацыі, клуб актыўна вядзе перамовы з магчымымі кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера мюнхенцаў.

Спартыўны дырэктар «Баварыі» Макс Эберль усё яшчэ спрабуе змагацца за кандыдатуру трэнера «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі.

Былы трэнер мюнхенцаў і зборнай Германіі Ганс-Дзітэр Флік таксама застаецца кандыдатам. Яго кандыдатура абмяркоўваецца на радзе дырэктараў клуба.

У лютым 2024 года «Баварыя» паведаміла, што Томас Тухель пакіне клуб улетку. Сам 50-гадовы нямецкі спецыяліст неаднаразова заяўляў, што гэтае рашэнне застаецца нязменным.

Раней стала вядома, што «Баварыя» пачала перамовы з Гансам-Дзітэрам Флікам і прапанавала кантракт да 2026 года 59-гадовага спецыяліста.