Усе навіны

«Санкт-Паўлі» вярнуўся ў Бундэслігу пасля 13 сезона запар у другім дывізіёне

12 траўня, 17:58

«Санкт-Паўлі» гарантаваў сабе месца ў Бундэслізе на наступны сезон.

У матчы 33-га тура другой Бундэслігі каманда перамагла «Оснабрюк» – 3:1. «Санкт-Паўлі» набраў 66 ачкоў і выйшаў на першае месца.

Другім ідзе «Хольштайн», які таксама выйшаў у элітны дывізіён (65 ачкоў).

У сезоне-2010/11 «Санкт-Паўлі» вылецеў з Бундэслігі, пасля чаго 13 сезонаў запар выступаў у другім дывізіёне.

Поўная табліца другой Бундэслігі – тут.