Усе навіны

Альберт Рыбак: «Сутычкі Харытановіча з Яле не было. Пагаварылі больш эмацыйна ў распранальні пасля матчу з «Тарпеда-БелАЗ»

13 траўня, 10:36

Галоўны трэнер наваполацкага «Нафтана» Альберт Рыбак пракаментаваў сутычку паміж галкіперам Аляксеем Харытановічам і абаронцам Мідо Яле, якая адбылася ў матчы з «Тарпеда-БелАЗ» (1:2) у 8-м туры ЧБ.

– Аляксей Харытановіч эмацыйна адрэагаваў на другі прапушчаны мяч...

– Сутычкі галкіпера з Яле не было, усё нармальна. Канешне, пагаварылі больш эмацыйна ў распранальні пасля заканчэння матча. У тых гульнях, у якіх можам скарыстацца перамогай, яе ўпускаем. Гэта не першы раз здараецца. Тут трэба ўнутры калектыва разбірацца і казаць, што трэба аддавацца поўнасцю. У матчы з «Тарпеда-БелАЗ», трэба было прыкрыць гульца, які меў падачу, – сказаў Рыбак.