Усе навіны

Цібо Куртуа: «Я ўсё той жа Куртуа ці нават лепш»

15 траўня, 14:49

Галкіпер «Рэала» Цібо Куртуа пракаментаваў перамогу над «Алавесам» (5:0) у 36-м туры Ла Лігі.

«Я адчуваю сябе вельмі добра. Я разумею, што некаторыя людзі могуць сумнявацца ў тым, як ты вяртаешся, але я ведаў, што вярнуся моцным. Я ўсё той жа Куртуа ці нават лепей. Я буду працягваць упарта працаваць над сабой.

Можа, мне патрэбна была такая гульня, як сёння, з вялікай колькасцю ўдараў. Супраць «Кадыса» былі выхады сам-насам і далёкія ўдары, а супраць «Гранады» больш гаварылася аб працы нагамі.

Сёння было шмат сэйваў, і мне патрэбны былі гэтыя блізкія, хуткія, рэфлекторныя ўдары. Я вельмі ганаруся тым, што адбіў мяч з левага фланга. Тое, што я так доўга трэніраваў, зараз з'яўляецца на полі, і мы павінны працягваць працаваць над гэтым з трэнерам варатароў Лепісам», – сказаў Куртуа.

У актыве 32-гадовага бельгійца ніводнага прапушчанага гола ў 3 матчах гэтага сезона. Статыстыка тут.