Усе навіны

Панюкоў пра перамогу БАТЭ над «Славіяй»: «Грэе душу, хоць я і не забіў, што Біёнчык сеў у аўтобус і паехаў сумны да Мазыра»

21 траўня, 17:40
2

Нападаючы БАТЭ Андрэй Панюкоў пракаментаваў пераможны матч са «Славіяй» (1:0) у 9-м туры ЧБ.

«Вельмі рады, грэе душу, хоць я і не забіў, што Біёнчык сеў у аўтобус і паехаў сумны да Мазыра. Гэта прыемнае адчуванне. Дзецюкам вялікі дзякуй, рахунак па гульні. Няхай ён паглядзіць на табло і ўсё, не важна, што я не забіў. У нас тры ачкі, а ў "Славіі" тры паразы запар. Пытанні?» – сказаў Панюкоў.