Tribuna/Футбол/Блогі/Першы скандал Раналду ў «Аль-Насры»: схапіў сябе за пахвіну ў адказ на скандаванне «Месі», юрыст патрабуе яго дэпартацыі

Першы скандал Раналду ў «Аль-Насры»: схапіў сябе за пахвіну ў адказ на скандаванне «Месі», юрыст патрабуе яго дэпартацыі

«Паводзіны Крышціяну – гэта злачынства».

21 красавіка 2023, 11:13
Першы скандал Раналду ў «Аль-Насры»: схапіў сябе за пахвіну ў адказ на скандаванне «Месі», юрыст патрабуе яго дэпартацыі

У кар'еры Крышціяну Раналду ў Саудаўскай Аравіі адбыўся скандальны паварот. Усё праз інцыдэнт пасля матчу 25-га тура мясцовай Прэмʼер-лігі, у якім «Аль-Наср» партугальца прайграў на выездзе «Аль-Хілалю» 0:2.

У першым жа паядынку пасля звальнення Рудзі Гарсіі каманда Раналду саступіла, прапусціўшы магчымасць параўнацца з першым у табліцы «Аль-Ітыхадам», у якога і так матч у запасе.

Сам Раналду правёў посны паядынак без галоў або асістаў, што дало мясцовай публіцы яшчэ адну нагоду пацвіліць зорнага гульца. Калі Крышціяну пакідаў поле, трыбуны зарадзілі на ягоны адрас: «Месі, Месі!».

Калі думаеце, што такія банальныя рэчы ўжо не чапляюць партугальца, вы памыляецеся. Раналду выкрыў сваё раздражненне непрыстойным жэстам у адказ – схапіў сябе за пахвіну і патрос проста перад трыбунамі.

Дзіўна, калі б такія паводзіны не зрэзанавалі ў Саудаўскай Аравіі, дзе рэлігійны фундаменталізм уплецены ў дзяржаўныя законы і дыктуе грамадскую мараль.

Як следства ў краіне ўжо гавораць пра скасаванне кантракта з Крышціяна, а таксама яго арышт і дэпартацыю. Прынамсі, пра апошняе наўпрост заявіў саудаўскі юрыст Нуф бін Ахмед, які спецыялізуецца на міжнародным праве. У сябе ў твітары ён напісаў:

«Гэта лічыцца злачынствам публічнай ганьбы. І ён здзейсніў адно са злачынстваў, за якія караюць арыштам і дэпартацыяй, калі яго здзейсніў замежнік. Створым хадайніцтва ў пракуратуру з гэтай нагоды».

Акрамя гэтага, іспанскае агенцтва навін EFE паведамляе, што ўчынку Раналду прысвечана нямала ўвагі ў мясцовых медыя. У прыватнасці, у эфіры самай папулярнай спартыўнай тэлепраграмы краіны «Action ya Dawri» («Экшн-спаборніцтва» – Tribuna.com).

У эфіры праграмы прагучала тлумачэнне дзеянням партугальца ад «Аль-Насра». У клубе кажуць, што жэст абумоўлены тым, што Крышціяну атрымаў удар у пахвіну падчас гульні.

Гэта не першы такі эпізод у кар'еры Раналду. Напрыклад, у 2019 годзе ён такім жа чынам адказаў фанатам «Лацыа», якія скандзіравалі імя Месі.

Праўда, у Еўропе да такіх свавольстваў ставяцца ўсё ж прасцей.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты