Tribuna/Футбол/Блогі/Месі і Раналду маюць па 100+ галоў за зборную. А колькі з іх – відавочным аўтсайдарам?

Месі і Раналду маюць па 100+ галоў за зборную. А колькі з іх – відавочным аўтсайдарам?

Ад Люксембурга да Кюрасаа.

31 сакавіка 2023, 20:12
Месі і Раналду маюць па 100+ галоў за зборную. А колькі з іх – відавочным аўтсайдарам?

У сакавіцкае акно зборных і Лiянелю Месі, і Крышцiяну Раналду ўдалося ўстанавiць асабістыя дасягненні на нацыянальным узроўні. Крыш знайшоў зборную, якой забіў больш за 10 галоў у кар“еры, а Леа перадолеў адзнаку ў 100 галоў за нацыянальную каманду.

Абодва зрабілі гэта фактычна са зборнымі – «карлікамі»: тым супернікам Раналду быў Люксембург, а Месі дапамог таварыскі матч са зборнай Кюрасаа. А якая наогул доля iх галоў за нацкаманды – відавочным аўтсайдарам?

Пад відавочнымі аўтсайдарамі маюцца на ўвазе толькі тыя зборныя, якія за час кар“еры Месі і Раналду ні разу не выступалі на ЧС i Еўра. Таму, напрыклад, у пераліку не будзе Латвіі: яна згуляла на Еўра-2004 ужо пасля таго, як Крыш дэбютаваў за зборную Партугаліі, тое ж самае тычыцца Месі і Албаніі.

• У Раналду са 122 галоў 46 – відавочным аўтсайдарам. Вядома, вылучаецца тут Люксембург, і нездарма: з гэтай камандай зборная Партугаліі праводзіць трэці адборачны цыкл запар!

Слабым па нашай класiфiкацыi сапернiкам Крышцiяну забіў 37,7% ад агульнай колькасцi мячоў.

• Для Месі ж самы любімы супернік – Балівія. А вось эстонцам Леа паклаў пяць мячоў за адзін матч.

Слабым па нашай класiфiкацыi сапернiкам Леа забіў 32,4% ад агульнай колькасцi мячоў.

З гэтага атрымліваецца, што называць што Месі, што Раналду «каралём карлікаў» могуць хіба што бяздумныя хейтэры з твітэра. Хоць розніца паміж трацінамі галоў Раналду і Месі ўсё ж ёсць: калі для Крыша матчы з Люксембургам, Літвой, Андорай і большасцю іншых былі абавязковымі, то ў Месі з усіх матчаў Аргенціны афіцыйныя – толькі з Балівіяй і Венесуэлай (і тое, адзін дубль Балівіі быў у таварняку).

Фота: Gustavo Ortiz/Global Look Press

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты