Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/9 футбалістаў, з якімі варта развітацца «Ліверпулю» летам

9 футбалістаў, з якімі варта развітацца «Ліверпулю» летам

Перазагрузкі без вялікай распродажы не бывае.

2 красавіка 2023, 10:24
9 футбалістаў, з якімі варта развітацца «Ліверпулю» летам

«Ліверпуль» працягвае дажываць да завяршэння сезону – каманда ўжо выйшла з найпоўнага піке і можа генераваць нават класныя вынікі (7:0 супраць «МЮ» будуць успамінацца гадамі). Але ў цэлым «чырвоныя» працягваюць быць разбалансаванымі і няўпэўненымі ва ўласных сілах.

Нават Юргена Клопа на прэс канферэнцыях усё часцей пытаюцца не пра бягучую барацьбу за чацвёртае лігачэмпіёнаўскае месца АПЛ, а пра надыходзячую перабудову, на якую фанаты ўскладаюць вялікія надзеі. Зрэшты, трэба разумець спецыфіку валодання клубам FSG – амерыканцы не вельмі спяшаюцца марнаваць уласныя грошы, а больш аддаюць перавагу рэінвеставанню заробленых самім клубам фінансаў.

Праз гэта і мары пра Джуду Белінгема ўжо трохі страцілі фарбаў – дагэтуль слаба верыцца, што «Ліверпуль» гатовы выдаткаваць на аднаго гульца мінімум 150 мільёнаў еўраў. Калі самой камандзе яшчэ патрэбныя 4-5 гульцоў на розныя пазіцыі.

Многае будзе залежаць як і ад фінальнага месца «Ліверпуля» ў турнірнай табліцы, так і ад працы «чырвоных» на продаж. Калісьці дзякуючы ўдаламу трансферу Каўціньо ў «Барселону» атрымалася аформіць пераход Ван Дэйка і Алісана. Гэта феерычны размен.

Але цяпер для новых мэтаў варта развітацца са значна вялікай колькасцю гульцоў.

Раберта Фірміна

Гэта ўжо вырашаная гісторыя – Раберта Фірміна абвясціў клубу, што не будзе працягваць кантракт і сыдзе свабодным агентам. Чым прымусіў фанатаў «Ліверпуля» стукнуцца ў настальгію і дзесьці маральна канчаткова развітацца з геніяльнай тройкай Салах – Фірміна – Мане, якая ў нейкі момант дакладна была найлепшай атакавалай у свеце.

Але цяпер застанецца толькі Салах, а вось Фірміна ўжо пару сезонаў далёкі ад сваёй аптымальнай формы прэсінг-монстра. Раберта, мабыць, і сам разумее, што і яму трэба новы выклік, і «Ліверпулю» звальненне зарплатнага бюджэту для новых уліванняў не перашкодзіць.

Він-він сітуацыя? Але ўсё роўна дзесьці крыху шкада, што ўсё заканчваецца не на вельмі мажорнай ноце.

Набі Кейта

Падыход «Ліверпуля» ў эпоху Юргена Клопа звычайна апісваецца як узважаны і грунтоўны ў дачыненні да новых трансфераў. Клуб сапраўды імкнецца не пераплачваць і ісці за гульцамі, які дасканала вывучыў.

Але і такі падыход можа праваліцца – а трансфер Набі Кейта можна смела ахарактарызаваць як правальны. За гвінейца «чырвоныя» заплацілі амаль 50 мільёнаў фунтаў, якія паўабаронца не змог апраўдаць.

Так, былі цікавыя ўспышкі і серыі матчаў, дзе набор выглядаў моцна. Але пастаянныя траўмы ўвесь гэты працэс звялі на нішто, а замест вырашэння праблем у цэнтры поля «Ліверпуль» атрымаў праблемнага гульца. Улетку 2023-га ў яго завяршаецца кантракт – і вельмі малаверагодна, што з Кейта падоўжаць пагадненне.

Алекс Окслейд-Чэмберлен

Амаль аналагічная гісторыя, як і з Кейта. Алекс Окслейд-Чэмберлен прыходзіў у «Ліверпуль» пад абяцанне падлашчвацца да яго менавіта ў цэнтры поля – што не маглі яму паабяцаць у «Арсенале». Алекс усё ж часцяком адпраўляўся на фланг атакі ў выпадку непрадказальных траўмаў, часам атрымліваў пастаяннае месца ў аснове.

Але зусім не за гэта «Ліверпуль» заплаціў 40 мільёнаў еўра – і зноў пастаянныя траўмы перашкодзілі кар'еры некалі вельмі перспектыўнага выхаванца «Саўтгемптана». Ні Арсен Венгер, ні Юрген Клоп не змаглі зрабіць з яго сусветную зорку, хоць і патэнцыял для гэтага быў.

Сыдзе з клуба ён адначасова з Кейта – летам завяршаецца кантракт, які магчыма будзе пралангаваны толькі ў выпадку жорсткага форс-мажора.

Адрыян (або Куівін Кэлэхер)

Відавочна, што месца асноўнага галкіпера яшчэ на доўгія гады замацавана за Алісанам. Бразілец стабільна ў топ-3 найлепшых брамнікаў свету, без яго справы ў каманды ішлі б у гэтым сезоне яшчэ горш.

А вось з яго падменай пытанне трэба вырашаць. Цяпер атрымліваецца, што з каманды збіраецца сысці трэці брамнік Адрыян – нельга сказаць, што яго кар'ера ў «Ліверпулі» была насычанай, але свой момант поспеху ў Суперкубку УЕФА супраць «Чэлсі» ён злавіў. У яго завяршаецца кантракт – і перамоў аб прадаўжэнні няма.

Але ёсць падазрэнне, што з клуба хоча сысці і сённяшні другі брамнік Куівін Кэлэхер, які незадаволены тым, што нават у кубкавых спаборніцтвах сёлета Клоп рабіў стаўку на Алісана. Знаёмая сітуацыя, праўда?

Кэлэхер – малады і досыць таленавіты, таму за яго можна будзе атрымаць годную суму. У такім выпадку можна падоўжыць кантракт Адрыяна, каб падстрахаваў, пакуль у акадэміі клуба не вырасце хтосьці новы на пазіцыю падмены (а можа ў будучыні – далёкім – і асноўным).

Натаніэль Філіпс

Памятаеце гэты шалёны сезон 2020/21, калі «Ліверпуль» перажыў вар'яцкую эпідэмію траўмаў у абароне? Тады клуб забіў на ўзважанасць і спрабаваў знайсці хоць кагосьці годнага на трансферным рынку.

Але нягледзячы на прыход умоўнага Кабака аптымальней за ўсё зайграў той, каго куплялі пад дубль яшчэ летам напярэдадні – Натаніэль Філіпс мае добрыя антрапаметрычныя дадзеныя, якія дазваляюць яму быць упэўненым пры барацьбе на другім паверсе.

Зрэшты, калі «Ліверпулю» стала крыху лягчэй і пайшлі нармальныя трансферы, шанцаў у Філіпса было вельмі мала і ён імі не скарыстаўся. У мінулым сезоне паўгода быў у арэндзе ў «Борнмуте» яшчэ ў Чемпионшипе, але цяпер годных прапаноў не атрымаў.

Быць пятым выбарам на месца цэнтральнага абаронцы (а можа і нават і шостым-сёмым) у 26 гадоў – наўрад ці яго самога задавальняе такая сітуацыя. Таму летам менавіта яму варта шукаць новы клуб, якому спатрэбіцца заплаціць за яго невялікую плату.

Жаэль Маціп

У адрозненні ад Кейта і Окслейда-Чэмберлена пастаянныя траўмы ўсё ж не зрабілі фінальнага ўражанні на кар'еру Жаэля Маціпа ў «Ліверпулі». Ён заўсёды выступаў лепш, чым ад яго чакалі заўзятары.

Па-першае, прыходзіў ён з «Шальке» бясплатна, па-другое – кожны раз, калі ён выходзіў, быў найлепшым партнёрам для Ван Дэйка ў наймацнейшыя сезоны «Ліверпуля».

Аднак летам яму стукне 32, Жаэль паступова губляе як і хуткасць, так і фізічную цягавітасць – і гэта той момант, калі можа варта паспрабаваць менш інтэнсіўны чэмпіянат па АПЛ. «Ліверпулю» трэба перазагрузіць у цэнтры абароны і трэці моцны абаронца да Канатэ і Ван Дэйка, і таму дзеля куплі такога гульца можна пайсці на раставанне з камерунцам.

Джо Гомес

Тры апошнія кандыдаты могуць прынесці ў скарбонку клуба больш за ўсё грошай. Яны б былі карысныя «Ліверпулю» і надалей, але дакладна трэба кімсьці ахвяраваць.

Менш за ўсё пытанняў да продажу Джо Гомеса – так, ён малады, ён універсал і можа падмяняць як і цэнтральных абаронцаў, так і Трэнта на правым флангу. Але яму не хапае якасцяў, каб зрабіць наступны крок у развіцці.

І ўжо некалькі гадоў ён быццам бы і перспектыўны, але сумарная колькасць памылак і няправільных рашэнняў робяць яго лёгкай мішэнню як і для супернікаў, так і для ўласных фанатаў. Гомес не пераканаў, што яго нельга прадаваць ні ў якім разе – і таму гэта пытанне прапановы.

Фабінья

У сваёй найлепшай форме Фабінья – адзін з найлепшых паўабаронцаў ахоўнага плана ў свеце, і «Ліверпулю» адзін час вельмі пашанцавала выхапіць яго ў «Манака» пры моцнай зацікаўленасці ад «МЮ».

Але цяпер стаіць пытанне, ці зможа калі-небудзь Фабінья вярнуць гэтую найлепшую форму. Гэты сезон ён адкрыта правальвае – у асобных эпізодах паказвае сябе добра, але не дабірае ў самай галоўнай фабуле Юргена Клопа: інтэнсіўнасці.

Усё часцей можна заўважыць, як бразілец стаіць на полі, калі павінен пастаянна перакрываць зоны, не адчыняецца правільна пад перадачы і страціў эфектыўнасць у атацы. Дрэнная форма Фабінья (і Джордана Хендэрсана) – гэта асноўная прычына правалу «Ліверпуля» ў цэнтры поля, які так моцна б'е па выніках каманды.

А яшчэ варта памятаць, што Фабінья будзе 30 сёлета, напэўна ён захоча знайсці свой апошні сурʼёзны кантракт у карʼеры. Ці варта яго прапаноўваць менавіта «Ліверпулю» – напэўна, што не. Лепш усё ж паспрабаваць знайсці на яго пакупніка, пакуль кошт яшчэ трымаецца на высокім узроўні.

Дыёгу Жота

Самы кантраверсійны варыянт гэтай падборкі. Дыёгу Жота – карысны гулец у атацы, некалькі падобны ў сваім стараннасці на ранняга Фірміна і пры іншых абставінах быў бы незаменным у клубе.

Але так атрымліваецца, што ў яго будзе дастаткова мала шанцаў на асноўны склад пры ўмове, што ўсе гульцы атакі будуць здаровыя. Салах, Нуньес, Гакпо, Дыяс – усё мацней за Дыёгу. Так, ён будзе вельмі карыснай опцыяй на замене, але яго трансфер не стане для каманды трагедыяй. Гэта яшчэ з улікам таго, што ўжо хутка на свой пік выйдзе Гары Эліёт, якому зручней на флангу атакі, ды яшчэ дакладна больш пакажа Фабіу Карвалью.

І вось у такім рэжыме прапанова ў 50-70 мільёнаў можа стаць вельмі панадлівым для «Ліверпуля». Ўмоўнаму «Ньюкаслу» Дыёгу сапраўды можа быць больш патрэбна, чым «чырвоным».

***

Ці гэта ўсё?

Клоп хоча падпісаць новы аднагадовы кантракт з вечным Джэймсам Мілнерам – але невядома, ці пагодзіцца ўніверсал на новыя ўмовы. Можна было б падумаць пра трансфер Хендэрсана – але стаўленне да капітана ўсё ж іншае, чым да таго ж Фабінья. Нявызначаныя пазіцыі ў Канстанцінаса Цымікаса, які наўрад ці выйграе канкурэнцыю ў Эндру Робертсана. І, вядома, варта задумацца пра будучыню Керцісу Джонсу, якому праракалі вялікую будучыню, але цяпер паўабаронца не праходзіць у склад пры вельмі аслабленым цэнтры поля.

Але ўсё гэта ўжо будуць трансферы на надрыве – ёсць вялікая верагоднасць, што ўсе гэтыя гульцы ўсё ж будуць некранутымі летам. У каманды дакладна ёсць варыянты для разгрузкі складу ў іншых пазіцыях.

Фота: Liverpool Echo, Globallookpress.com/IMAGO/Phil Duncan, Jonathan Moscrop, Paul Chesterton, DAVID CATRY/Keystone Press Agency, Alessandro Garofalo/Keystone Press Agency, Li Ying/XinHua, Richard Callis/Keystone Press Agency

Іншыя пасты блога

Усе пасты