Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/«Стварылі фэйкавы кантракт для арлінавокіх фанаў». «Суонсі» разарваў сацсеткі прэзентацыяй трэнера

«Стварылі фэйкавы кантракт для арлінавокіх фанаў». «Суонсі» разарваў сацсеткі прэзентацыяй трэнера

Класны крэатыў.

7 студзеня, 10:31
«Стварылі фэйкавы кантракт для арлінавокіх фанаў». «Суонсі» разарваў сацсеткі прэзентацыяй трэнера

Люк Уільямс стаў новым галоўным трэнерам «Суонсі».

Кантракт з ім разлічаны на 3,5 гады. Коўч ужо паспеў кіраваць камандай у матчы 3-га раўнда Кубка Англіі супраць «Моркэма» (2:0), які прайшоў 6 студзеня.

На гэтай пасадзе Уільямс замяніў Майкла Дафа, якога клуб звольніў месяц таму. Алан Шыхан, які часова ўзначальваў каманду, вернуўся да ролі асістэнта трэнера і ўвайшоў у новы штаб.

Медыякаманда «Свонсі» надала прэзентацыі трэнера вялікую ўвагу. Для фотасесіі Уільямса яны стварылі фэйкавы кантракт для вельмі дапытлівых і ўважлівых фанаў.

Расшыфравалі для вас тэкст:

«КАНТРАКТ ГАЛОЎНАГА ТРЭНЕРА «СУОНСІ СІЦІ»

Віншую вас з новай пасадай галоўнага трэнера «Суонсі Сіці». Медыякаманда стварыла фальшывы кантракт для ўсіх, хто можа наблізіць фота. Не пашанцавала! Добрая спроба.

Мы проста збіраемся пералічыць некаторыя падробленыя правілы, каб на фота дамова выглядала як сапраўдная:

– цяпер вы законны апякун лебедзяў Сірыл і Сібіл (заўв. – маскоты клуба);

– вы павінны пагадзіцца на відэа прэзентацыю ў вобразе Люка Скайуокера;

– вы павінны забяспечыць закускі для медыякаманды для кожнай выязной гульні.

Гэта фальшывы кантракт, каб заблытаць арлінавокіх сярод арміі Джэка (заўв. – мянушка клуба).

Гэта ўсяго некалькі слоў, каб скласці прапанову і зрабіць кантракт больш рэалістычным».

Цікавы нюанс: клуб неўзабаве да публікацыі гэтых фатаграфій прэзентаваў Люка Уільямса ў вобразе Люка Скайуокера.

Магчыма, медыякаманда не жартавала?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты