Tribuna/Футбол/Блоги/Футбольное поле/Жудасная траўма беларускага брамніка ў Казахстане: супернік уляцеў у нагу каленам – наступствы вельмі сур'ёзныя
Відэа

Жудасная траўма беларускага брамніка ў Казахстане: супернік уляцеў у нагу каленам – наступствы вельмі сур'ёзныя

Той, хто зламаў, не атрымаў нават жоўтай.

Автор — Alex Zagorski
1 октября, 20:35
Жудасная траўма беларускага брамніка ў Казахстане: супернік уляцеў у нагу каленам – наступствы вельмі сур'ёзныя

У матчы 24-га тура чэмпіянату Казахстана «Каспій», за які выступаюць Максім Плотнікаў і Ілля Чарняк, на сваім полі прымаў «Кайрат». Гульня скончылася ўнічыю 1:1, і ў выніку каманда беларусаў страціла шансы застацца ў эліце, а яшчэ запомнілася жудаснай траўмай брамніка з нашай краіны.

На 53-й хвіліне форвард «Кайрата» Артур Шушаначоў пайшоў у падкат і на хуткасці вляцеў каленам у нагу Плотнікава. Пасля сутыкнення брамнік не змог працягнуць матч і быў заменены. Адзначым, што за жорсткую гульню супраць беларускага галкіпера Шушаначоў не атрымаў нават жоўтай карткі.

Пазней з'явілася меркаванае фота наступстваў сутыкнення – Telegram-канал «Inside | Arseniy Isaenya» апублікаваў рэнтген-здымак нагі Плотнікава, на якім зафіксаваны двайны пералом вялікай і малай бярцовай костак са змяшчэннем.

Такім чынам, у апошніх двух матчах «Каспія» Плотнікаў дакладна не згуляе. Усяго на рахунку кіпера ў бягучым сезоне 20 матчаў, у якіх ён прапусціў 33 мячы і атрымаў пяць жоўтых картак.

Другие посты блога

Все посты