Tribuna/Футбол/Блоги/Футбольное поле/💥🇩🇰 Не Шкурыным і Шыкаўкай адзіныя: беларуска паклала прыгажосць з 20 метраў у дацкай Суперлізе
Відэа

💥🇩🇰 Не Шкурыным і Шыкаўкай адзіныя: беларуска паклала прыгажосць з 20 метраў у дацкай Суперлізе

Другі гол Пабягайлы за «Фартуну».

Автор — Alex Zagorski
2 октября, 18:51
💥🇩🇰 Не Шкурыным і Шыкаўкай адзіныя: беларуска паклала прыгажосць з 20 метраў у дацкай Суперлізе

У еўрапейскіх чэмпіянатах адзначаюцца не толькі звыклыя нам Ілля Шкурын ці Яўген Шыкаўка, але і беларускі. Так, 1 кастрычніка 19-гадовая паўабаронца зборнай Беларусі і «Фартуны» з Ерынга Анастасія Пабягайла адзначылася прыгожым голам у матчы дацкай Суперлігі супраць «Ольбарга».

На чацвёртай дададзенай хвіліне, калі «Фартуна» ўжо вяла ў ліку 2:0, футбалістка прыкладна з 20 метраў накіравала мяч у дальні кут брамы – ён зайшоў у сетку ад штангі:

Прыгожы гол Пабягайлы быў апошнім у гэтым матчы – 3:0. Для беларускай футбалісткі мяч у браму «Ольбарга» стаў другім у Даніі: дагэтуль яна адзначалася 1+1 па «гол+пас» у гульні трэцяга тура супраць «Сістэд» (3:0).

Пасля пяці тураў жаночай Суперлігі Даніі «Фартуна» ідзе на 5-м з васьмі радкоў у табліцы (зона плэй-оф), маючы ў актыве 6 пунктаў – 2 перамогі і 3 паразы. Пабягайла у бягучым сезоне з'яўляецца асноўным гульцом каманды: у сярэднім яна праводзіць на полі 76 хвілін.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты